Словы Ю.У. Кудло
Музыка В.П. Раінчыка
Мовай журлівай і працай руплівай,
Турботамі пра мяне,
Першым урокам, затоеным крокам
Школа ўсё сніцца мне.
Прыпеў:
Жырмунская школа, любоў мая,
Кніга адкрыццяў чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
З падручнікам мудрым, з суседкай па парце
Праводжу ўвесь час парой.
Светлыя думкі і ведаў багацце -
Школа вясны маёй.
Прыпеў.
Школа з маленства навуку дае нам
З цяжкімі ўрокамі.
Толькі б чакалі ў храме навукі,
Толькі б нас помнілі.
Прыпеў:
Жырмунская школа, любоў мая,
Кніга адкрыццяў чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
 (1).png)

.jpg)
.jpg)

.jpg)
.jpg)




